Пошук

13.09.2019 09:11   Catholic.by
Фота кс. Матэо Кампаньяра / idziemy.pl

12 верасня арцыбіскупа Варшаўскага Казіміра Ныча прыняў на аўдыенцыі Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Як паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ, сустрэча польскага і расійскага іерархаў прайшла ў маскоўскім Свята-Данілавым манастыры — найстарэйшым праваслаўным кляштары расійскай сталіцы, дзе месціцца рэзідэнцыя Патрыярха і сядзіба Свяцейшага Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы. На аўдыенцыі ў Патрыярха Кірыла прысутнічаў таксама Апостальскі нунцый у РФ арцыбіскуп Чэлестыно Мільёрэ.

Паведамляецца, што сустрэча прайшла ў «сардэчнай і добразычлівай» атмасферы. Падчас яе былі закранутыя бягучыя душпастырскія пытанні і падкрэслена важнасць падтрымання адносінаў паміж Касцёлам і Царквой.

Было ўзгадана пра падпісанне Супольнага паслання да народаў Польшчы і Расіі, якое адбылося ў Варшаве ў жніўні 2012 года і стала значнай падзеяй у жыцці абедзвюх супольнасцяў. Высокія бакі адзначылі пры гэтым, што ў будаванні адносінаў паміж народамі Польшчы і Расіі вялікую ролю адыгрываюць адпаведна Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква.

У гэтым кантэксце гаворка ішла пра магчымасць абмену моладдзю, якая ўжо вучыцца ў абедзвюх краінах, а таксама пра карысць сустрэч вернікаў на парафіяльным узроўні.

Было падкрэслена, што важнай сферай супольнай дзейнасці Касцёла і Царквы з’яўляецца абарона хрысціянскіх каштоўнасцяў і традыцый ва ўмовах усё большай секулярызацыі.

Сустрэча завяршылася абменам падарункамі і фатаграфіяй на памяць.

Абноўлена 13.09.2019 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа