Пошук

20.03.2019 16:50   Паводле: Vatican News
Папа Францішак падчас св. Імшы на заканчэнне Сіноду біскупаў на тэму моладзі. Фота Гжэгаж Галонзка

Vive Cristo, esperanza nuestra — «Няхай жыве Хрыстус, наша надзея» — так гучыць назва паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі ў форме ліста да моладзі, якую папа Францішак падпіша ў Ларэта 25 сакавіка.

Яу паведаміла беларуская рэдакцыя партала Vatican News, арыгінальны тэкст дакумента напісаны на іспанскай мове. Папа хоча даверыць яго Найсвяцейшай Панне Марыі, менавіта таму скіруецца ў сусветна вядомы санктуарый Маці Божай ва ўрачыстасць Звеставання Пана. У гэтым італьянскім санктуарыі на беразе Адрыятычнага мора захоўваецца «хатка Марыі» — невялікі дом, прывезены з Назарэта, у якім і адбылося Звеставанне.

Адгартацыя з’яўляецца вынікам працы Сінода Біскупаў, які праходзіў у Ватыкане з 3 па 28 кастрычніка мінулага года на тэму «Моладзь, вера і распазнанне паклікання».

Тэкст дакумента будзе апублікаваны пасля падпісання і прадстаўлены на спецыяльнай прэс-канферэнцыі, якую арганізуе прэс-служба Святога Пасаду.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.