Пошук

11.12.2018 11:12   vaticannews.va
Фота: pxhere.com

На міжнароднай выставе, якая адкрылася ў Ватыкане, прадстаўлена каля 120 святочных кампазіцый з розных краін свету. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

Выстава стаенак перад урачыстасцю Божага Нараджэння праводзіцца ў Рыме кожны год. У мінулыя гады яна размяшчалася ля касцёла Санта-Марыя-Дэль-Попала. Сёлета, аднак, яе было вырашана перанесці бліжэй да базылікі св. Пятра, куды з нагоды святаў прыбывае вялікая колькасць пілігрымаў.

Экспазіцыя адкрылася ў ватыканскім палацы Пія IX на Вія Канчыліяцыёнэ.

У гэтым годзе праект быў падтрыманы Папскай радай па новай евангелізацыі.

На адкрыцці выставы старшыня гэтай ватыканскай дыкастэрыі, арцыбіскуп Рына Фізікела, заўважыў, што стаенкі — «адзін з тых сімвалаў, які можа прынесці чалавецтву пасланне міру, дыялогу і адкрытасці, што заклікае працаваць разам на карысць будавання лепшага свету».

У экспазіцыі прадстаўлены 126 святочных стаенак, выкананых з розных матэрыялаў і ў розных тэхніках.

Тут ёсць традыцыйныя неапалітанскія стаенкі; стаенкі, зробленыя вязнямі адной з італьянскіх турмаў; кітайскія стаенкі; станкі з пап’е-машэ, каралаў і нават цеста. Некаторыя кампазіцыі былі прадстаўлены пасольствамі пры Апостальскай Сталіцы, у прыватнасці Панамы, Польшчы, Чэхіі і Славеніі.

Выстава «100 стаенак» мае даволі доўгую традыцыю: яна праводзіцца ўжо ў 43-і раз. Экспазіцыя, уваход на якую вольны, будзе дзейнічаць да 13 студзеня 2019 г.

Абноўлена 18.12.2018 14:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа