Пошук

07.12.2018 11:33   vaticannews.va
Фота: pxhere.com

Адзначаецца, што рэарганізацыя звязана з неабходнасцю памяркоўнай дэцэнтралізацыі. Пра гэта паведамляе беларуская рэдакцыя Vatican News.

Адмысловы ліст у форме motu proprio быў абнародаваны 6 снежня, а падпісаны 25 лістапада, ва ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету.

Дакумент увойдзе ў сілу 7 чэрвеня 2019 г. Ён заменіць сабой нормы, прынятыя св. Янам Паўлам ІІ, якія дзейнічалі з 2001 г.

У Губернатараце адбудзецца скарачэнне колькасці Дырэкцый з дзевяці да сямі. Цяпер тут будуць існаваць Дырэкцыі: па пытаннях інфраструктуры і абслугоўвання; тэлекамунікацыі і сістэм інфарматыкі; эканомікі; бяспекі і грамадзянскай абароны; аховы здароўя і гігіены; музеяў і культурнай спадчыны; папскіх віл. Змены не закранулі Ватыканскую абсерваторыю.

Таксама прадугледжваецца скарачэнне колькасці Цэнтральных аддзелаў з пяці да двух. Цяпер у Губернатараце будуць Аддзел па справах персаналу і Аддзел па прававых пытаннях.

Акрамя таго, прадугледжваецца стварэнне Падраздзялення па кантролі і інспекцыі, місія якога будзе заключацца ў кантролі за выкананнем прававых норм і працэдур, а таксама ў ацэнцы эфектыўнасці дзейнасці структур Губернатарата.

Прынцыпамі і крытэрыямі рэформы з’яўляюцца рацыяналізацыя, эканомія, спрашчэнне, функцыянальнасць, транспарэнтнасць, нарматыўная паслядоўнасць і арганізацыйная гнуткасць.

Папа Францішак даручыў кантроль за рэалізацыяй пастаноў кардыналу Джузэпэ Бэртэла, старшыні Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан і старшыні Губернатарата Дзяржавы Ватыкан, якому будзе дапамагаць адмысловая рабочая група.

Абноўлена 07.12.2018 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.