Пошук

28.11.2018 08:00   Vatican News
Марка і манета, прысвечаныя 50-годдзю з дня смерці Падрэ Піо

Аб выпуску памятнага нумізматычнага альбому, філатэлістычнага штогодніка за 2018 г. і залатой манеты ў 200 еўра паведамілі ў Ватыканскім філатэлістычна-нумізматычным аддзеле.

У альбом увайшлі дзве манеты ў 2 еўра, прысвечаныя памятным датам, якія адзначаліся ў Касцёле ў 2017 г.: 1950-годдзю мучаніцтва святых Пятра і Паўла і 100-годдзю аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме.

У філатэлістычны штогоднік увайшлі ўсе філатэлістычныя і паштовыя серыі, якія выкарыстоўваліся Ватыканскай поштай на працягу 2018 г. Альбом выйшаў на італьянскай, французскай, англійскай і нямецкай мовах.

Залатая манета ў 200 еўра завяршае серыю, прысвечаную Кардынальным цнотам, і ілюструе чацвёртую з іх — устрыманасць. На ёй змешчана выява жанчыны, якая разводзіць віно вадой, каб паменшыць яго ап’яняльны эфект, а таксама часткова загорнуты палатном меч, які спачывае на калоне, што сімвалізуе здольнасць змагацца, захоўваючы пры гэтым кантроль над сабой.

Апрача таго ў пачатку снежня ў Ватыкане будуць выпушчаны паштовая марка і манета, прысвечаныя 50-годдзю з дня смерці святога капуцына Падрэ Піо, а таксама срэбрана-залатая манета ў 5 еўра, прымеркаваная да кананізацыі папы Паўла VI.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця