Пошук

12.11.2018 11:17   Vatican News

З нагоды 100-годдзя незалежнасці Польшчы папа Францішак накіраваў віншавальны зварот старшыні польскага епіскапату арцыбіскупу Станіславу Гандэцкаму.

«Са сканчэннем Першай сусветнай вайны, — піша Пантыфік, — завяршыўся перыяд расійскага, прускага і аўстрыйскага валадарання над народам, які да яго падзелу спрыяў фарміраванню гісторыі хрысціянскай Еўропы, з усім багаццем сваёй высакароднай культуры і духоўнасці.

Заваяванне незалежнасці каштавала ахвяраў многім сынам Польшчы, гатовым заплаціць сваёй асабістай свабодай, маёмасцю і нават жыццём за страчаную Айчыну».

Папа Францішак цытуе св. Яна Паўла ІІ, які сцвярджаў, што пошук свабоды «быў заснаваны на надзеі, якая сыходзіла з глыбокай веры ў дапамогу Бога, Валадара гісторыі людзей і нацый».

Папа Францішак дзякуе Богу, які ўмацаваў наступныя пакаленні Сваёй ласкай і сілай, так што польскі народ змог захаваць свабоду, нягледзячы на «балючыя гістарычныя падзеі, звязаныя з Другой сусветнай вайной, нацысцкай акупацыяй і камуністычным рэжымам».

У канцы звароту Святы Айцец зноў цытуе Караля Вайтылу, прыводзячы яго малітву «аб ласках веры, надзеі і любові для ўсіх палякаў, каб у адзінстве і міры яны выкарыстоўвалі для дабра настолькі каштоўны дар свабоды».

Абноўлена 12.11.2018 12:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.