Падчас абмеркавання ў працоўных групах дакладаў па трэцяй частцы Працоўнага дакумента XV Звычайнай Асамблеі Сінода Біскупаў была звернута ўвага на ролю жанчын у жыцці Касцёла.
У прыватнасці, айцы Сіноду гаварылі аб патрэбе пераадолення ўсіх форм адчужэння і стэрэатыпаў адносна жанчын, а таксама павагі і прызнання жаночага харызмату.
Гэта называлася па-сапраўднаму тэрміновай патрэбай. Было выказана пажаданне правесці спецыяльны Сінод, прысвечаны жанчынам.
Варта адзначыць, што гэтая прапанова ўжо агучвалася Папскай камісіяй па справах Лацінскай Амерыкі. Прысвяціць чарговы Сінод Біскупаў тэме «Жанчына ў жыцці і місіі Касцёла» было прапанавана ў справаздачы гэтай ватыканскай структуры, апублікаванай 11 красавіка ў газеце L’Osservatore Romano.
Выказваючы ўдзячнасць за сведчанне хрысціянскіх жанчын, члены Камісіі адначылі, што жанчыны, замужнія і кансэкраваныя, могуць і павінны адыгрываць большую ролю ў жыцці Касцёла, у тым ліку ў фармацыі будучых святароў.