Пошук

17.10.2018 06:00   Catholic.by

16 кастрычніка іерархі, якія ўдзельнічаюць у Сінодзе Біскупаў, прысвечаным моладзі, падчас Імшы ў харальнай капліцы базылікі св. Пятра маліліся пра заступніцтва св. Яна Паўла ІІ у інтэнцыях Касцёла і Сіноду.

У 40-годдзе абрання кардынала Караля Вайтылы Папам ва ўсім свеце адбываюцца памятныя набажэнствы і ўрачыстыя мерапрыемствы.

Пад вечар гэтага дня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня беларускага епіскапату, які прымае ўдзел у Сінодзе, быў госцем тэлебачання і распавёў, як у савецкія часы, будучы навучэнцам другога курса Каўнасскай духоўнай семінарыі, з радасцю і надзеяй успрыняў вестку аб абранні кракаўскага кардынала наступнікам св. Пятра.

Беларускі іерарх таксама падзяліўся сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Вялікім Папам, які быў клапатлівым пастырам Паўсюднага Касцёла і голасам сумлення сучаснага свету, адрадзіў структуры Каталіцкага Касцёла ў былым Савецкім Саюзе, клапаціўся аб захаванні хрысціянскай ідэнтычнасці Еўропы і імкнуўся да развіцця міжканфесійнага і міжрэлігійнага дыялогу.

Акрамя таго, арцыбіскуп няраз дзяліўся тым, наколькі вялікай падтрымкай для яго падчас служэння ў Маскве сталі словы, якія, скіроўваючы яго на гэтую місію, сказаў яму папа Ян Павел ІІ: «Не бойся, Тадэвуш!»

Абноўлена 17.10.2018 07:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця