Пошук

11.10.2018 10:43   Catholic.by
© Catholic News Agency

Вечарам 10 кастрычніка ў межах Сіноду Біскупаў, прысвечанага моладзі, які праходзіць у Рыме, адбыліся свабодныя дыскусіі. У іх прыняў удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

Сваё выступленне беларускі іерарх прысвяціў неабходнасці захавання літургічных нормаў і прыгажосці літургіі. Аб гэтым, па словах арцыбіскупа, на жаль, вельмі часта забываецца. У той жа час, нагадаў Мітрапаліт Кандрусевіч, моладзь, як падкрэслівае Падрыхтоўчы дакумент Сіноду, хоча прымаць удзел у літургіі, якая адпавядае ўстаноўленым Касцёлам нормам, бо літургія – крыніца і вяршыня рэлігійнага жыцця.

«На жаль, нярэдка можна бачыць, што мы страцілі гэту праўду, – дадаў арцыбіскуп. – У выніку літургічныя цэлебрацыі становяцца тэатрам, у якім святар грае ролю непадрыхтаванага артыста».

Старшыня беларускага епіскапату распавёў наступную гісторыю. Аднойчы няверуючыя зайшлі ў касцёл падчас святой Імшы. Пасля яны сказалі: «Хор спяваў вельмі добра, гледачы былі ўважлівымі, але артыст на сцэне быў ніякім».

«Гэта наша віна, што мы страцілі духоўнае значэнне літургіі», – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Беларускі іерарх заклікаў Сінод рэанімаваць сапраўднае значэнне і прыгажосць літургіі, якую моладзь любіць і жадае, каб яе пажаданні былі задаволены, з мэтай яе духоўнай фармацыі і суправаджэння па жыцці.

Абноўлена 11.10.2018 11:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа