Пошук

06.07.2018 13:08   Паводле: Vatican News / Catholic.by
Паоло Руфіні падчас сустрэчы з Папам © Vatican Media

Папа Францішак сваім дэкрэтам ад 5 ліпеня прызначыў новага кіраўніка ватыканскай Дыкастэрыі па камунікацыі. Ім стаў італьянскі журналіст Паоло Руфіні, які да гэтага часу кіраваў тэлеканалам італьянскага епіскапату TV2000.

Паоло Руфіні ў журналістыцы з 1979 г. Раней ён працаваў у вядомых італьянскіх выданнях і на радыё. З’яўляецца лаўрэатам некалькіх узнагарод у галіне СМІ. Паоло Руфіні змяніў на кіраўнічай пасадзе монсеньёра Дарыё Вігано, які сышоў у адстаўку ў сакавіку.

Новае прызначэнне адбылося пасля таго, як у канцы чэрвеня Пантыфік змяніў назву ўстановы з Сакратарыята на Дыкастэрыю па камунікацыі, што абумоўлена ўніфікацыяй назваў новых ведамстваў Рымскай курыі.

Структура была заснавана Апостальскім лістом папы Францішка ў форме motu proprio ад 27 ліпеня 2015 г. У яе кампетэнцыі знаходзіцца кіраванне ўсімі медыяструктурамі Святога Пасаду.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа