Чэмпіянат свету па футболе павінен стаць нагодай для сустрэчы і братэрства, адзначыў Святы Айцец на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 13 чэрвеня прайшла ў Ватыкане.
«Заўтра ў Расіі распачнецца Чэмпіянат свету па футболе. Хачу скіраваць маё сардэчнае прывітанне футбалістам і арганізатарам, а таксама ўсім, хто будзе сачыць за падзеяй, якая пераўзыходзіць усе межы, з дапамогай сродкаў камунікацыі.
Няхай гэтае важнае спартыўнае мерапрыемства стане нагодай для сустрэчы, дыялогу і братэрства паміж рознымі культурамі і рэлігіямі, спрыяючы салідарнасці і міру паміж краінамі», — сказаў Папа.