Пошук

28.02.2018 12:48   Паводле: Portail Catholique Suisse cath.ch / Catholic.by

Як паведамляе інтэрнэт-партал Каталіцкага Касцёла ў Швейцарыі, увесну гэтага года можа адбыцца візіт папы Францішка ў штаб-кватэру Сусветнай рады Цэркваў (Conseil œcuménique des Eglises — СРЦ), якая знаходзіцца ў Жэневе (Швейцарыя).

Магчымасць візіту Святога Айца ў Жэневу пацвердзіла намеснік дырэктара прэс-службы Ватыкана Палома Гарсія Авехэра.

Мэтай папскага візіту можа стаць мірная ініцыятыва гэтай міжканфесійнай структуры, якая існуе з 1948 г. і аб’ядноўвае 350 пратэстанцкіх, праваслаўных, англіканскіх і старакаталіцкіх Цэркваў і супольнасцяў з больш чым 110 краін. Каталіцкі Касцёл не ўваходзіць у СРЦ, хоць шэраг каталіцкіх тэолагаў вядуць з ёй супрацоўніцтва ў галіне дыялогу паміж рознымі канфесіямі.

Першы падобны візіт адбыўся ў чэрвені 1969 г., калі папа Павел VI наведаў Жэневу па запрашэнні Сусветнай рады Цэркваў. Праз 15 гадоў пасля гэтага таксама Святы Айцец Ян Павел ІІ падчас свайго візіту ў Швейцарыю выступіў з прамовай у штаб-кватэры СРЦ.

Абноўлена 28.02.2018 13:08
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа