Пошук


Міжнародны футбольны чэмпіянат Clericus Cup пройдзе ў Ватыкане ўжо ў 12-ы раз. Сёлета футбольныя матчы будуць арганізаваны па прынцыпе Лігі чэмпіёнаў, у іх прымуць удзел святары, семінарысты і студэнты з 70 краін свету.

На працягу чатырох дзён на поле выйдуць 16 каманд. Упершыню на Clericus Cup сёлета будзе працаваць футбольны суддзя-святар.

Яшчэ адным новаўвядзеннем у правілы Clericus Cup стане трэці перыяд, як у рэгбі, а перапынак паміж выхадамі на поле футбалісты будуць прысвячаць агульнай малітве.

Паводле слоў прэс-сакратара Італьянскага спартыўнага цэнтра Фелічэ Альбаргеці, за 12 гадоў у Clericus Cup прынялі ўдзел 370 спартсменаў-аматараў і было забіта каля 1 500 галоў.

Чэмпіянат паслужыў аналагам для правядзення спаборніцтваў і ў іншых краінах, у прыватнасці ў Азіі і ў Афрыцы, паколькі многія яго былыя ўдзельнікі-семінарысты сталі святарамі і вярнуліся ў свае дыяцэзіі.

Падзею будзе асвятляць Radio Vaticana Italia. Таксама чэмпіянат асвятляе Папская радыёстанцыя, супрацоўніцтва з якой сёлета стане яшчэ больш цесным: у эфір выйдуць спецыяльныя рэпартажы, прысвечаныя асобным спартсменам, і гісторыі духоўных семінарый, у якіх вучацца маладыя футбалісты.

Паводле слоў вядучага праграмы «Не толькі спорт» Джанкарло Ла Веллы, Clericus Cup заўсёды выклікае ў гледачоў вялікую цікавасць. Адной з важных асаблівасцяў чэмпіянату стане правіла, згодна з якім трэцяя картка будзе азначаць часовае, а не канчатковае выдаленне, як гэта прынята ў водным пола.

Даведка:

Спаборніцтвы арганізуе каталіцкая федэрацыя спорту Італіі. Ідэя правядзення Clericus Cup належыць Дзяржсакратару папы Бэнэдыкта XVI кардыналу Тарчызіо Бэртонэ, які з’яўляецца гарачым прыхільнікам футболу.

Абноўлена 26.02.2018 18:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.