17 гадоў таму Хорхе Марыё Берголіа, сённяшні папа Францішак, стаў кардыналам.
21 лютага 2001 г. св. Ян Павел ІІ менаваў кардыналам арцыбіскупа Буэнас-Айрэса і былога правінцыяла ордэна езуітаў у Аргенціне Хорхе Марыё Берголіа, які паходзіў з сям’і італьянскіх эмігрантаў з П’емонта і меў тады 64 гады. У кароткім відэа пад грыгарыянскі спеў Ubi caritas — «Дзе міласэрнасць і любоў, там Бог» — прадстаўлены кардынальскі кансісторый 2001 года і некаторыя моманты служэння кардынала Берголіа да яго прывітання з папам Бэнэдыктам XVI перад пачаткам канклаву, на якім ён быў абраны Папам Рымскім і прыняў імя Францішак.