Пошук


Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел выпусціў залатую манету вартасцю 200 еўра — чарговую з серыі «Кардынальныя цноты». Яна прысвечана трэцяй з іх — мужнасці, якая выяўлена, згодна з каталіцкай традыцыйнай іканаграфіяй, у выглядзе моцнага воіна са шчытом і булавой у руцэ. На зваротным баку манеты змешчаны герб папы Францішка.

Мужнасць, як гаворыцца ў спецыяльным паведамленні ватыканскай структуры, — гэта цнота, якая забяспечвае цвёрдасць у цяжкасцях і сталасць у імкненні да лепшага, умацоўвае рашучасць у супрацьстаянні спакусам і пераадоленні перашкод у маральным жыцці. Цнота мужнасці дазваляе перамагчы страх, нават страх смерці, перад абліччам выпрабаванняў і пераследу.

Манета выканана з золата 917 пробы, мае вагу 40 грам, дыяметр 38,5 міліметраў. Усяго свет убачаць 499 манет, якія калекцыянеры змогуць набыць коштам 2 990 еўра за кожную.

Абноўлена 20.11.2017 18:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.