Пошук


23 лістапада папа Францішак узначаліць малітву за мір у Паўднёвым Судане і Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Пра эта паведамілі ў прэфектуры Папскага дома.

Адзначаецца, што ў літургіі можа ўзяць удзел кожны, уваходных білетаў не прадугледжана.

Паўднёвы Судан у якасці незалежнай дзяржавы існуе з 9 лiпеня 2011 г. Побач з памежным канфліктам з Суданам тут мае месца ўнутраны канфлікт на этнічнай глебе. Сур’ёзнай пагрозай з’яўляецца праблема голаду. Амаль палова насельніцтва гэтай краіны не мае доступу да пітной вады.

Дэмакратычная Рэспубліка Конга з’яўляецца другой па велічыні краінай у Афрыцы. Яна размешчана ў Цэнтральнай Афрыцы, у басейне ракі Конга. З 1993 г. тут з рознай інтэнсіўнасцю ідзе грамадзянская вайна.

Абноўлена 15.11.2017 12:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця