Пошук


Забарона на продаж тытунёвых вырабаў у Ватыкане ўступіць у сілу з 2018 года. Такое рашэнне прыняў асабіста папа Францішак.

Як патлумачыў кіраўнік Залы Друку Грэг Бёрк, прычына вельмі простая: «Святы Пасад не можа ўносіць уклад у дзейнасць, якая відавочна наносіць шкоду здароўю людзей».

Прэс-сакратар Ватыкана спаслаўся на даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, паводле якіх, кожны год курэнне з’яўляецца прычынай смерці больш чым сямі мільёнаў чалавек па ўсім свеце.

У 2002 г. Ян Павел ІІ ухваліў строгую забарону на курэнне ў любых месцах грамадскага карыстання ў Ватыкане. Яна тычыцца абсалютна любога чалавека, незалежна ад веравызнання, грамадзянства, сану, пасады ці асабістых перакананняў. Курэнне ў Ватыкане караецца штрафам.

Паводле Латэранскіх пагадненняў ад 11 лютага 1929 года на тэрыторыі Ватыкана знаходзяцца крамы бяспошліннага гандлю, даступныя для супрацоўнікаў і пенсіянераў ватыканскіх устаноў, у якіх у тым ліку прадаюць тытунёвыя вырабы.

Абноўлена 10.11.2017 15:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.