Пошук

13.10.2017 14:55   be.radiovaticana.va

12 кастрычніка ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце прайшоў форум да 75-годдзя ўстанаўлення афіцыйных ватыканска-японскіх кантактаў.

Ліст да ўдзельнікаў форума скіраваў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Іерарх прызнаўся, што папа Францішак з’яўляецца вялікім прыхільнікам японскай мудрасці і, будучы духоўным сынам св. Ігнацыя Лаёлы, па-асабліваму адносіцца да Касцёла ў Японіі і Азіі.

Як падкрэсліў іерарх, Святы Пасад будзе працягваць супрацоўнічаць з японскімі ўладамі ў стварэнні сапраўднай культуры міру, асабліва ў цяперашняй няпростай і складанай міжнароднай абстаноўцы.

Арцыбіскуп дадаў, што ватыканская дыпламатыя не перастане дзейнічаць на карысць умацавання міру і раззбраення, супраць усякай спакусы саступіць логіцы зброі і вайны.

«Велізарная колькасць смяротных ахвяр, боль, пакуты і смерць, якія Японія была вымушана перажыць падчас Другой сусветнай вайны, асабліва ў Хірасіме і Нагасакі, служыць пастаянным папярэджаннем чалавецтву», — сказаў ватыканскі іерарх.

Арцыбіскуп Галахер спаслаўся на словы Яна Паўла ІІ падчас яго гістарычнага візіту ў Японію ў 1981 г. і падкрэсліў неабходнасць логікі, у якой вайна ніколі не дапускаецца і не разглядаецца як сродак вырашэння канфліктаў, у якой насілле і нянавісць заўсёды замяняюцца на давер і клопат.

Абноўлена 13.10.2017 16:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.