Пошук

06.10.2017 15:27   ru.radiovaticana.va / Catholic.by

5 кастрычніка Святы Айцец сустрэўся ў Ватыкане з дэлегатамі Генеральнай асамблеі Папскай акадэміі абароны жыцця. У сваёй прамове Пантыфік адзначыў, што Касцёл у нашыя дні пакліканы «перакладаць» тэалогію стварэння і адкуплення ў словы і жэсты любові да асобнага чалавечага жыцця і жыцця ў цэлым.

У сваёй бясконцай любові Стварыцель даручыў саюзу мужчыны і жанчыны ўсё стварэнне і яго гісторыю. Гэты саюз, як адзначыў папа Францішак, змацаваны повязямі плоднай любові, якая перадае жыццё праз шлюб і сям’ю.

Саюз мужчыны і жанчыны пакліканы быць на чале ўсяго грамадства: гаворка ідзе пра «культурную рэвалюцыю», у якой Касцёл павінен выконваць сваю ролю з усёй адказнасцю. Неабходна канчаткова адмовіцца ад любых «формаў падпарадкавання», якія сумна пазначылі гісторыю жанчын, і для стварэння новай старонкі неабходна распачаць з «абноўленай культуры ідэнтычнасці і розніцы».

Утапічная «нейтральнасць» палоў, як падкрэсліў папа Францішак, знішчае чалавечую годнасць мужчыны і жанчыны, а таксама асабістую здольнасць перадаваць жыццё.

«Біялагічныя і псіхалагічныя маніпуляцыі палавымі адрозненнямі, якія біямедыцынскія тэхналогіі прадстаўляюць як свабодны выбар, вядуць да разбурэння крыніцы энергіі, якая жывіць саюз мужчыны і жанчыны і чыніць яго крэатыўным і жыватворчым», — сцвердзіў Святы Айцец.

Сучаснай «анестэзіі і прыніжэнню гуманізму» супрацьстаяць пашана да жыцця і клопат пра яго на ўсіх этапах, а таксама сведчанне веры ў Божую міласэрнасць. Менавіта такая задача, як падкрэсліў Пантыфік, стаіць перад абноўленай Папскай акадэміяй абароны жыцця.

Абноўлена 06.10.2017 15:27
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа