Пошук

21.09.2017 16:33   be.radiovaticana.va / Catholic.by

Святы Пасад ратыфікаваў Дагавор аб забароне ядзернай зброі. Свой подпіс пад гэтым дакументам на ўрачыстай цырымоніі, якая прайшла 20 верасня ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку, паставіў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі. Затым ён уручыў Генеральнаму сакратару ААН адмысловую ратыфікацыйную грамату.

Дагавор аб забароне ядзернай зброі — гэта міжнароднае пагадненне, якое забараняе распрацоўку, выпрабаванне, захоўванне, набыццё, транспартаванне і выкарыстанне ядзернай зброі. Ён быў прыняты 7 ліпеня 2017 г. на заканчэнне Канферэнцыі ААН, прысвечанай узгадненню юрыдычна абавязковага інструмента па пытаннях ядзернага раззбраення.

Удзельнікі Канферэнцыі працавалі над тэкстам праекта з 27 па 31 сакавіка і з 15 чэрвеня па 7 ліпеня 2017 г. Усяго было праведзена 20 пленарных пасяджэнняў. На апошнім з іх тэкст юрыдычна абавязковага дакумента аб забароне ядзернай зброі быў вынесены на галасаванне. Яго падтрымалі 122 дзяржавы. Нідэрланды прагаласавалі супраць, Сінгапур устрымаўся. Многія дзяржавы не прымалі ніякага ўдзелу ў працы Канферэнцыі, у тым ліку ўсе дзевяць краін «Ядзернага клуба»: ЗША, Расія, Кітай, Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Пакістан, Паўночная Карэя і Ізраіль.

Абноўлена 21.09.2017 16:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця