Пошук

20.09.2017 11:29   deon.pl / Catholic.by

19 верасня Святы Айцец Францішак абвясціў аб рэарганізацыі Папскага інстытута Яна Паўла ІІ па даследаваннях сужэнства і сям’і, які дзейнічаў з 1981 года. Цяпер ён будзе называцца Папскім тэалагічным інстытутам Яна Паўла ІІ па навуках аб сужэнстве і сям’і.

На чале адноўленага папскага інстытута застанецца арцыбіскуп Вінчэнца Палья. На думку іерарха, дадзеная рэарганізацыя павінна зрабіць гэтую ўстанову больш моцнай. Арцыбіскуп Палья назваў інстытут евангельскім талантам, які св. Ян Павел ІІ даў Касцёлу.

Па словах арцыбіскупа Пальі, сваё рашэнне рэарганізаваць інстытут Папа патлумачыў тым, што адбылося ў Касцёле пасля двух пасяджэнняў Сінода Біскупаў на тэму сям’і і абнародавання паслясінадальнай адгартацыі Amoris laetitia: былі адкрыты новыя душпастырскія выклікі, на якія хрысціянская супольнасць павінна адказаць.

«Антрапалагічна-культурныя змены аказваюць сёння ўплыў на ўсе аспекты жыцця і патрабуюць аналітычнага і дыферэнцыяванага падыходу. Таму нельга абмяжоўвацца душпастырскай практыкай, якая адлюстроўвае формы і ўзоры з мінулага», — напісаў Святы Айцец у сваім Апостальскім пасланні ў форме motu proprio пад назвай Summa familiae cura.

Новы інстытут надалей будзе звязаны з Папскім латэранскім універсітэтам і будзе зыходнай кропкай для ўсяго Паўсюднага Касцёла.

Абноўлена 20.09.2017 14:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця