Пошук

05.09.2017 15:52   credo.pro / Catholic.by

Нью-Ёркскае штодзённае выданне The Wall Street Journal апублікавала артыкул кардынала Рабэра Сара, у якім ватыканскі іерарх крытыкуе папулярную на Захадзе кнігу а. Джэймса Марціна. Аўтар кнігі патрабуе змены стаўлення Касцёла да асяроддзя ЛГБТ.

Кардынал Сара падкрэслівае, што ў Касцёле няма падвойных стандартаў. Кожны, хто не атрымліваў сакрамэнту сужэнства, незалежна ад сваёй арыентацыі, абавязаны жыць у чысціні. Іерарх адзначае, што гэтае патрабаванне можа здавацца надзвычай суровым, асабліва ў наш час. Аднак Хрыстус, як дадае кардынал, не патрабуе ад нас нічога, што магло б быць нам не па сілах, інакш гэта супярэчыла б Яго мудрасці і дабрыні. «З Божай моцай і дзякуючы нашай вытрываласці чысціня не толькі магчымая, але і з’яўляецца крыніцай сапраўднай свабоды», — падкрэслівае кардынал Сара.

Іерарх заахвочвае шчыра задумацца над наступствамі таго, што сучасны свет адкінуў Божую задуму адносна чалавечай любові і палавой прыналежнасці. Сексуальная свабода не прынесла таго, што абяцала. Наадварот, распуста прыносіць столькі непатрэбных цярпенняў, а мноства сэрцаў пакідае зламанымі і самотнымі.

Кардынал Сара падкрэсліў, што гомасексуальныя схільнасці, хоць і супярэчаць прыродзе чалавека, самі па сабе не грахоўныя, калі да іх не імкнуцца і не развіваць. Іншая справа — гомасексуальныя адносіны. Гэта ўжо сур’ёзны грэх, які раніць тых, хто бярэ ў ім удзел.

Прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў з моцай падкрэслівае, што асобы з асяроддзя ЛГБТ маюць права на гэтую праўду, і святары павінны ім яе абвяшчаць.

Абноўлена 06.09.2017 15:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа