Пошук

28.08.2017 10:50   Фота: news-lab.org / Catholic.by

«Прыходзяць сумныя навіны пра пераслед нашых братоў з рэлігійнай меншасці рахінджа. Я жадаю выказаць усю сваю салідарнасць з імі», — адзначыў папа Францішак 27 жніўня падчас малітвы «Анёл Панскі» на плошчы Святога Пятра.

«Папросім Пана збавіць іх і паслаць мужчын і жанчын добрай волі ім на дапамогу, каб у поўнай меры прызналі іх правы. Памолімся за братоў рахінджа», — заклікаў Святы Айцец прысутных на плошчы.

Ваенны пераслед мусульманскага народа рахінджа ў М’янме (штат Ракхайн) працягваецца з 2016 года. Мясцовыя ўлады абвінавачваюцца ў шырокамаштабных парушэннях правоў чалавека, уключаючы пазасудовыя пакаранні смерцю, групавое насілле, падпалы і дзетазабойства. Людзі рахінджа з’яўляюцца меншасцю, якая найбольш пераследуецца ў свеце.

Абноўлена 28.08.2017 12:03
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.