Пошук

08.10.2026 21:37   Тэкст: Прэс-служба Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі / Фота: кс. кан. Юрый Ясевіч / Catholic.by

Другі дзень, 8 кастрычніка, у Рыме працягваецца пасяджэнне Папы Льва XIV з старшынямі канферэнцый біскупаў і старшынямі Усходніх Касцёлаў. Агульная тэма пасяджэння: «10-годдзе папскай адгартацыі Amoris Laetitia — Евангелізацыя сямей сёння».

У мерапрыемстве прымаюць удзел арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, і ксёндз канонік Юрый Ясевіч, прэс-сакратар ККББ.

У сваім дакладзе на тэму «Сям’я сёння: рэчаіснасць, прыгажосць і выклікі» іерарх з Беларусі, між іншым, зазначыў:

«У адпаведнасці з выказваннем: “Дзяржава і Касцёл — гэта сям'я сем'яў”, мы ў Беларусі імкнемся да таго, каб наша касцёльная сям'я і грамадская сям'я былі заснаваны на хрысціянскай традыцыі.

Касцёл ў Беларусі прытрымліваецца традыцыйных поглядаў на сям'ю, шлюб і сям'ю як сакрамэнт. Па гэтай прычыне ў кожнай дыяцэзіі створана пастырскае служэнне па справах сужэнстваў, як сакрамэнтальных, так і несакрамэнтальных. З іншага боку, Урад Беларусі забяспечвае дадатковае фінансаванне для шматдзетных сем'яў (трое дзяцей і больш). Дзяржава прапануе субсідыі і ўносіць свой уклад у будаўніцтва кватэры. Нашы маці таксама маюць магчымасць даглядаць за сваімі дзецьмі дома да трох гадоў, атрымліваючы зарплату і захоўваючы працу».

Паводле меркавання арцыбіскупа Станеўскага, выказанага падчас прамовы, касцёльная духоўная апека над сем’ямі павінна перайсці ад пастырскага служэння, заснаванага на «падзеях», да пастырскага служэння, заснаванага на «прысутнасці».

Арцыбіскуп зазначыў, што «сённяшняя беларуская сям'я мае патрэбу ў Касцёле, які не асуджае, але лечыць раны».

«Таму мы прапануем нашу прысутнасць праз канкрэтную дапамогу: актыўныя парафіяльныя супольнасці, якія аказваюць падтрымку сем'ям, цэнтры падтрымкі маці і кансультацыйныя службы ў крызісных сітуацыях, душпастырства несакрамэнтальных саюзаў, і г. д.», — падкрэсліў ён.

У пасяджэнні удзельнічаюць каля 200 чалавек з усяго свету. Яно будзе працягвацца да 14 кастрычніка і закончыцца супольнай Эўхарыстыяй з Папам Львом XIV.

Адметнай рысай з’яўляецца і тое што даты правядзення паседжання на тэму сям’і ў Рыме супадаюць з датамі святкавання Нядзелі бацькоўскай любові, якая праходзіць у Беларусі.

«Сям’я — гэта добрая, цудоўная справа», — так кажуць у Беларусі.

Абноўлена 08.10.2026 23:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.