Пошук

07.07.2026 15:46   Паводле: diecezjaelk.pl / Catholic.by

Кшыштаф Сэрока. Фота: samaranin.by

Мансіньёр Кшыштаф Сэрока, які на працягу апошніх трох гадоў служыў сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прызначаны на новую пасаду ў дыпламатычнай службе Апостальскай Сталіцы. Цяпер ён накіраваны ў аддзел па сувязях з дзяржавамі і міжнароднымі арганізацыямі Дзяржаўнага сакратарыята ў Ватыкане.

Кшыштаф Сэрока з’яўляецца ўраджэнцам Элкскай дыяцэзіі ў Польшчы, святарскае пасвячэнне атрымаў у 2010 годзе. З 2010 па 2013 год служыў у парафіі святога Казіміра Каралевіча ў Гіжыцку (Варміньска-Мазурскае ваяводства ў Польшчы).

Затым ён працягнуў навучанне ў Рыме, атрымліваючы адукацыю ў галіне сацыяльнай і інстытуцыйнай камунікацыі ў Папскім універсітэце Святога Крыжа і ў галіне кананічнага права ў Папскім Латэранскім універсітэце. Ён таксама скончыў Папскую касцёльную акадэмію, якая рыхтуе да дыпламатычнай службы пры Апостальскай Сталіцы. Пасля служыў у Апостальскай Нунцыятуры ва Угандзе, а апошнія тры гады ― у нунцыятуры ў Мінску.

Абноўлена 07.07.2026 17:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.