Пошук

12.02.2026 19:41   Catholic.by

Кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін / Vatican News

лютага кардынал П'етра Паралін ад імя Папы Льва XIV накіраваў спачуванне ардынарыю Пінскай дыяцэзіі біскупу Антонію Дзям’янку ў сувязі са смерцю біскупа Казіміра Велікасельца.

Ваша Эксцэленцыя!

Перадаю Вам спачувальнае пасланне Яго Святасці Папы Льва XIV у сувязі са смерцю Яго Эксцэленцыі мансіньёра Казіміра Велікасельца, О.Р., дапаможнага біскупа-эмэрыта Пінскай дыяцэзії:

Папа Леў XIV, даведаўшыся пра смерць Яго Эксцэленцыі біскупа Казіміра Велікасельца О.Р., прагне перадаць Вашай Эксцэленцыі, манаскай сям'і, родным спачылага і ўсім вернікам гэтага мясцовага касцёла, выразы айцоўскай блізкасці. Яго святасць разам з усімі, хто возьме удзел у пахавальнай літургіі, узносіць падзяку Богу за служэнне, якое спачылы біскуп шчодра здзяйсняў дзеля дабра Касцёла ў ордэне братоў-прапаведнікаў, клапоцячыся між іншым пра вернікаў у розных супольнасцях, займаючыся будаўніцтвам касцёлаў і служачы гэтай касцёльнай структуры як генеральны вікарый. 

Як дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі, ён, верны Касцёлу, вёў вернікаў да збаўлення, натхняючы сваім біскупскім дэвізам: Fiat Voluntas Tua  («Няхай станецца воля Твая»). Святы Айцец, ахвяруючы душу спачылага Божай міласэрнасці, праз заступніцтва Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, і святому Андрэю Баболі, апекуну дыяцэзіі, дасылае Вашай Эксцэленцыі і ўсяму Божаму народу, які ў Пінску, Апостальскае благаслаўленне. 

З Ватыкана, 9 лютага 2026.

Яднаючыся ў малітве са Святым Айцом, запэўніваю ў шчырым спачуванні і малітоўным успаміне ў сулучнасці з Вашай Эксцэленцыяй і з ўсімі ўдзельнікамі пахавальнага абраду.

Пʼетра Кард. Паралін
Дзяржайны Сакратар

Выказваючы таксама мае глыбокія спачуванні у сувязі з вяртаннем да Дому Айца Яго Эксцэленцыі Біскупа Казіміра Велікасельца О.Р., перадаю Вам выразы братэрскай павагі ў Пану.

Абноўлена 12.02.2026 21:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа