Пошук

20.12.2025 19:17   Тэкст: Аляксандр Панчанка / Vatican News BY
Кардыналы падчас канклаву ў Сікстынскай капэле. Фота: ANSA

7-8 студзеня 2026 года адбудзецца першы надзвычайны кансісторый, скліканы Львом XIV. Сустрэча стане момантам малітвы, разважання і абмену меркаваннямі для аказання падтрымкі Папу ў кіраванні Касцёлам.

Кансісторый распачнецца на наступны дзень пасля ўрачыстага завяршэння Юбілею надзеі і закрыцця Святой Брамы Базылікі Святога Пятра ў Ватыкане, якое адбудзецца 6 студзеня, ва ўрачыстасць Аб’яўлення Пана.

«Сустрэча будзе праходзіць на працягу двух дзён і будзе пазначана момантамі еднасці і братэрства, а таксама часам, прысвечаным рэфлексіі, абмену меркаваннямі і малітве. Гэтыя моманты будуць скіраваныя на спрыянне супольнаму распазнаванню і на аказанне падтрымкі і парады Святому Айцу ў ажыццяўленні яго высокай і адказнай місіі ў кіраванні паўсюдным Касцёлам»,

— паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы.

Адзначаецца таксама, што «кансісторый упісваецца ў кантэкст жыцця і місіі Касцёла і мае на мэце ўмацаваць еднасць паміж Біскупам Рыма і кардыналамі, пакліканымі асаблівым чынам супрацоўнічаць у клопаце пра дабро паўсюднага Касцёла».
 

Абноўлена 20.12.2025 20:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа