Пошук

01.08.2024 10:38   Catholic.by
Фота: Vatican Media

У сераду 31 ліпеня Папа Францішак наведаў парк атракцыёнаў у Остыі, партовым горадзе каля Рыма, дзе сустрэўся з цыркачамі і благаславіў фігуру Маці Божай.

У апошні дзень адпачынку, перш, чым вярнуцца да сваіх працоўных абавязкаў, Святы Айцец нечакана наведаў у прыватнай форме Ostia Summer Park — бясплатны летні фестываль атракцыёнаў і забаваў.

Папа прыбыў каля 15-й гадзіны пры 35-градуснай спякоце ў белым фіяце чынкуэчэнта. Яго прывітала яго даўняя сяброўка, 81-гадова сястра Жэнэўеў Жанінгро з супольнасці меншых сясцёр Езуса.

Ужо больш за паўстагоддзя законніца вядзе душпастырства ў духу Шарля дэ Фуко «ісці туды, куды з цяжкасцю ідзе Касцёл». Менавіта яна — enfant terrible (з фр.; літаральн.: урвіс, пераносн.: чалавек, які ідзе супраць агульнапрынятых правілаў), як жартам назваў яе Папа, арганізавала гэты яго візіт у парк. Святы Айцец бачыць яе кожную сераду напрыканцы агульнай аўдыенцыі, куды пажылая, але жвавая законніца гадамі прыводзіць групы качэўнікаў, артыстаў цырка і асобаў ЛГБТ+.

Фота: Vatican Media

Прэс-служба Святога Пасаду паведаміла, што ў парку Папа «благаславіў фігуру Маці Божай, заступніцы вандроўных забаў і цырка, а таксама прывітаў прысутныя сем’і і дзяцей».

У знак павагі да Папы было прадастаўлена кароткае шоў клоўнаў і акрабатаў.

Святы Айцец запісаў відэа для хлопчыка Масімо, які здымаў яго на мабільны тэлефон, каб павіншаваць сваю бабулю Лаўру ў якасці падарунка ад унука. Маленькі Оскар падараваў Папу музычны куфэрак, сімвал атракцыёнаў, а таксама ліст і сіні канверт з пяцю еўра: «Каб ты мог купіць сабе марозіва», — сказаў малы.

Фота: roma.corriere.it

 

Абноўлена 01.08.2024 11:14
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа