Пошук

24.05.2024 09:58   Паводле: Vatican News PL / Catholic.by
Цырымонія беатыфікацыі Карло Акуціса ў 2020 г. Фота: Vatican Pool / Getty Images

23 мая Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэфекта Дыкастэрыі па справах Кананізацыі кардынала Марчэло Сэмэрара і зацвердзіў дзевяць дэкрэтаў, якія датычыцца беатыфікацыйных і кананізацыйных працэсаў.

Як паведаміла Польская рэдакцыя парталу Vatican News, Святы Айцец адкрыў шлях да кананізацыі благаслаўлёнага Карло Акуціса, а таксама даў згоду на кананізацыю мучанікаў з Дамаску, якія загінулі ў францішканскім касцёле ў 1860 годзе, адмовіўшыся прыняць іслам.

Цуд, які адкрывае шлях да кананізацыі Карло Акуціса, адбыўся ў Італіі ў 2022 годзе, праз два гады пасля яго беатыфікацыі.

Яго перажыла 17-гадовая дзяўчына па імені Валерыя з Коста-Рыкі, якая вучылася ў Фларэнцыі. Пасля падзення з ровара яна атрымала цяжкую траўму галавы і перанесла складаную чэрапна-мазгавую аперацыю. Лекары ацэньвали яе стан як крытычны і паведамілі бацькам, што іх дачка можа памерці ў любы момант.

У той жа дзень сакратарка маці пачала маліцца праз заступніцтва благаслаўлёнага Карло Акуціса аб здароўі для дзяўчыны, а праз шэсць дзён маці Валерыі адправілася ў пілігрымку да рэліквій благаслаўлёнага міленіяла, дзе пакінула ліст з просьбай выратаваць жыццё дачкі. У той жа дзень дзяўчына пачала самастойна дыхаць, да яе вярнулася рухомасць рук і часткова мова.

Менш чым праз два месяцы пасля здарэння Валерыя, цалкам аздароўленая, разам з маці здзейсніла пілігрымку ў Асізі, каб падзякаваць на магіле благаслаўлёнага Карло за ўратаванае жыццё і здароўе.

Іншыя зацверджаныя Папам Францішкам дэкрэты Дыкастэрыі па справах Кананізацыі датычыцца цудаў праз заступніцтва благаслаўлёнага Джузэпэ Аламана і Слугі Божага Джаванні Мэрліні; мучаніцтва Марыі Мадалены Бодзі і польскага святара Станіслава Косткі Стрэйха, застрэленага ў 1938 годзе камуністам-фанатыкам падчас святой Імшы, а таксама прызнанне гераічнасці цнотаў Слугаў Божых Гульельмю Гатыяні, Ісмаэля Малінэра Навіла і Энрыко Мэдзі.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця