Пошук

15.05.2024 15:35   Паводле: Vatican News PL / Catholic.by
Фота: Vatican News ІТ

Раніцай 15 мая Папа Францішак благаславіў звон «Голас ненароджаных», які будзе дастаўлены ў Казахстан.

«Ён будзе нагадваць нам пра неабходнасць абароны чалавечага жыцця ад зачацця да натуральнай смерці», — сказаў Святы Айцец падчас традыцыйнай агульнай аўдыенцыі ў сераду.

«Святы Дух заўсёды ўздымае нас на больш высокі ўзровень любові, бескарыслівай і канкрэтнай, да бедных, хворых і безабаронных, як ненароджаныя дзеці», — падкрэсліў Пантыфік.

Арцыбіскуп Томаш Пэта, Мітрапаліт Астаны ў Казахстане, распавёў Ватыканскаму радыё – Vatican News: «Благаслаўленне звона было вельмі сямейным і асабістым. Была бачна вялікая радасць Святога Айца.

Першымі ў гэты звон пазванілі Папа і дзеці. Гэта была вялікая падзея, таму што пытанне абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці з’яўляецца глабальнай праблемай. Гэтыя званы, як падкрэслівае фонд Życiu Tak («Так жыццю»), павінны быць у кожнай краіне і нагадваць нам пра святасць жыцця».

Так, благаслаўлёны Папам Францішкам у сакавіку мінулага года звон «Голас ненароджаных» быў прызначаны для Замбіі.

Папа таксама прывітаў пачынальнікаў гэтай ініцыятывы — фонд Życiu Tak імя Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі. Яго старшыня Богдан Раманюк паведаміў Ватыканскаму радыё — Vatican News, што, благаслаўляючы першы звон, Папа сказаў, што гэты звон павінен абуджаць сумленне заканадаўцаў і людзей добрай волі адносна абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа