Папа Францішак менаваў Апостальскім нунцыем у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы і Лесота арцыбіскупа Генрыха Мечыслава Ягадзінскага, які да гэтага быў нунцыем у Гане.
Пра прызначэнне паведаміла 16 красавіка Польская рэдакцыя Ватыканскага радыё.
55-гадовы іерарх нарадзіўся ў Польшчы, непадалёк ад Кельцаў. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 1995 годзе, а праз шэсць гадоў пасля гэтага распачаў працу ў дыпламатыі Святога Пасаду.
Сваё служэнне ў гэтай сферы распачаў у Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі, дзе з 2001 па 2005 год быў сакратаром, а таксама пэўны час — Часовым Павераным у справах Святога Пасаду ў нашай краіне.
Пазней працаваў у папскіх прадстаўніцтвах у Харватыі, Індыі, Босніі і Герцагавіне.