Пошук

26.02.2024 12:23   Паводле: КАІ / Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота: AP Photo / Andrew Medichini

Як паведаміла раніцай 26 лютага Прэс-служба Святога Пасаду, былі адменены папскія аўдыенцыі, якія павінны былі адбыцца ў першай палове дня ў панядзелак.

Паводле паведамлення ватыканскай прэс-службы, Папа Францішак мае лёгкія сімптомы захворвання, падобныя на грып, але без павышанай тэмпературы, у сувязі з чым у якасці меры перасцярогі былі адменены ранішнія аўдыенцыі.

Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва КАІ нагадала пры гэтым, што Святы Айцец, якому ў снежні споўнілася 87 гадоў, апошнім часам меў праблемы з дыханнем.

Папскія аўдыенцыі былі адменены ўжо ў мінулую суботу.

У снежні Папа Францішак быў вымушаны адмяніць запланаванае падарожжа ў Дубай на канферэнцыю па клімаце, а ў чытанні тэкстаў падчас малітвы Анёл Панскі і агульных аўдыенцый яму тады дапамагалі супрацоўнікі.

З-за праблем з дыханнем ў сакавіку 2023 года Папа быў шпіталізаваны ў клініку імя Агасціно Джэмэллі, а ў чэрвені мінулага года ён перанёс паўторную аперацыю на кішачніку, зробленую праз два гады пасля першай.

Абноўлена 26.02.2024 13:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця