Пошук

11.10.2023 06:00   Паводле: Vatican News
Фота: CNS / L’Osservatore Romano

Папа прызначыў італьянскую законніцу сястру Сымону Брамбілу з Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы новым сакратаром Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Пра гэта 8 кастрычніка паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Сястра Сымона Брамбіла стала першай жанчынай на гэтай пасадзе.

Сымона Брамбіла нарадзілася 27 сакавіка 1965 года ў Монцы на поўначы Італіі. Атрымаўшы ў 1986 годзе дыплом медыцынскай сястры, у 1988 годзе яна ўступіла ў Інстытут Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы. У 1998 годзе атрымала ступень ліцэнзіята па псіхалогіі ў Інстытуце псіхалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. У 1999 годзе скіравалася ў Мазамбік, дзе займалася душпастырствам моладзі.

З 2002 па 2006 год — выкладчыца Інстытута псіхалогіі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта. З 2005 па 2011 года — Генеральная дарадчыца Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы. У 2008 годзе атрымала ступень доктара псіхалогіі ў Папскім Грыгарыянскім універсітэце. У 2011 годзе была абрана Генеральнай настаяцельніцай Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы, а ў 2017 годзе была пераабрана на гэту пасаду і займала яе да мая 2023 года. З 2019 года ўваходзіць у склад Дыкастэрыі па справах інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа