Пошук

08.08.2023 14:20   Vatican News
Ілюстрацыйная выява: immago.com

8 жніўня ў Ватыкане была абвешчана тэма 57-а Сусветнага дня міру, які будзе адзначацца 1 студзеня 2024 года.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, тэма папскага паслання з гэтай нагоды будзе гучаць: «Штучны інтэлект і мір».

«Выдатныя дасягненні ў галіне штучнага інтэлекту аказваюць усё больш глыбокі ўплыў на чалавечую дзейнасць, асабістае і грамадскае жыццё чалавека, палітыку і эканоміку», — гаворыцца ў паведамленні Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.

Папа Францішак заклікае да адкрытага дыялогу аб значэнні гэтых новых тэхналогій, надзеленых разбуральным патэнцыялам. Ён жадае нагадаць пра неабходнасць «быць пільнымі і працаваць над тым, каб пры вытворчасці і выкарыстанні такіх прылад не ўкаранілася логіка гвалту і дыскрымінацыі ў адносінах да найбольш уразлівых і абяздоленых», таму што «несправядлівасць і няроўнасць падсілкоўваюць канфлікты і супрацьстаянне». «Настойлівая неабходнасць адказнага падыходу да канцэпцыі і выкарыстання штучнага інтэлекту з тым, каб ён мог служыць чалавецтву і абароне нашага агульнага дома, патрабуе распаўсюджвання этычных разважанняў на сферу адукацыі і права», — гаворыцца ў паведамленні.

«Абарона годнасці чалавека і клопат пра братэрскія адносіны ўсёй чалавечай сям’і з’яўляюцца неабходнымі ўмовамі для тэхналагічнага развіцця, якое б спрыяла ўсталяванню справядлівасці і міру ва ўсім свеце», — сказана ў паведамленні ватыканскай дыкастэрыі.

Абноўлена 08.08.2023 14:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа