7 мая пасля велікоднай нядзельнай малітвы Regina Cæli Папа Францішак нагадаў аб беатыфікацыях, якія напярэдадні прайшлі ў Іспаніі і Уругваі.
«Ва ўругвайскім Монтэвідэа быў беатыфікаваны біскуп Хасінто Вэра, які жыў у ХІХ стагоддзі, пастыр, які клапаціўся пра сваіх вернікаў, сведчыў аб Евангеллі са шчодрым місійным запалам, спрыяючы грамадскаму прымірэнню ў напружанай атмасферы грамадзянскай вайны. У іспанскай Гранадзе беатыфікавалі маладую Марыю дэ ла Кансэпсьён Барэчагурэн-і-Гарсія. Прыкаваная да ложка цяжкой хваробай, яна пераносіла свае пакуты з вялікай духоўнай сілай, выклікаючы ва ўсіх захапленне і суцяшэнне. Памерла ў 1927 годзе ва ўзросце 22-х гадоў», — прыводзіць словы Папы Францішка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.