Пошук

03.05.2023 17:25   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: picryl.com

«Няхай май стане часам для ружанцовай малітвы ў інтэнцыі міру», — пажадаў Папа Францішак на заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 3 мая прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане.

«У гэтым месяцы маі, які толькі распачаўся, я запрашаю вас аднавіць ваша ўшанаванне Маці Божай. Заахвочваю вас глыбей пазнаваць Марыю, увайсці ў блізкія адносіны з Ёю, прыняць Яе як духоўную Маці і ўзор вернасці Хрысту.

Ёй, Маці суцяшэння і Каралеве супакою, даручаю змучанае насельніцтва Украіны», — сказаў Святы Айцец, словы якога прыводзіць Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

Вітаючы пілігрымаў, прысутных на ватыканскай плошчы, Пантыфік нагадаў просьбу, якую Маці Божай перадала падчас Першай сусветнай вайны праз трох пастушкоў у Фаціме: штодзённа маліцца Ружанец у інтэнцыі міру і заканчэння вайны.

Звяртаючыся да пілігрымаў з Польшчы, дзе 3 мая адзначаецца вялікая ўрачыстасць у гонар Багародзіцы, Святы Айцец падкрэсліў, што вернікі ў гэтай краіне, які і венгерскі народ, ушаноўваюць Багародзіцу як сваю Каралеву.

«Маліцеся аб Яе заступніцтве для вашых краін і для ўсёй Еўропы, просячы аб вытрываласці ў веры, адзінстве і супрацоўніцтве ў згодзе, а ў першую чаргу аб міры, асабліва для суседняй Украіны», — заахвоціў Папа Францішак.

Абноўлена 08.06.2023 10:15
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця