Пошук

21.04.2023 13:35   Vatican News

У Ватыкане ў прысутнасці журналістаў падвялі вынікі кантынентальнага этапу Сінадальнага працэсу.

Між тым, як паведаміла 20 красавіка Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, працоўны дакумент для наступнага цэнтральнага этапу працэсу, якім стане асамблея Сінода Біскупаў у Рыме, яшчэ не прадстаўлены. Па словах падсакратара Сіноду Біскупаў сястры Наталі Бэкар, Instrumentum laboris будзе абнародаваны толькі напрыканцы мая. Дакумент стане фактычным рэзюмэ Сінадальнага працэсу. Яго рыхтуе група экспертаў на аснове кантынентальных дакладаў. Гэта будзе не акадэмічны ці статыстычны сінтэз, але плён духоўнага распазнавання.

Падсакратар Сіноду Біскупаў нагадала, што кантынентальны этап павінен быў паспрыяць стварэнню сувязяў паміж Касцёламі ў суседніх краінах і адначасова ўмацаванню адносін паміж паўсюдным Касцёлам і партыкулярнымі Касцёламі.

У ватыканскім падвядзенні вынікаў узяў удзел, між іншым, арцыбіскуп Цімаці Кастэлоў, старшыня епіскапату Аўстраліі, які падзяліўся сваім уражаннем ад сінадальнай асамблеі для Акіяніі.

«Адна з самых важных рэчаў, якія мы адчуваем на гэтым шляху да большага і глыбейшага вопыту сінадальнасці, гэта тое, што мы прызнаем і адзначаем вялікую разнастайнасць, якая ўжо з’яўляецца рэальнасцю ў Касцёле; мы адчуваем глыбокую еднасць, якая не толькі не грунтуецца на аднастайнасці, але і заклікае нас адмовіцца ад любога імкнення да жорсткай аднастайнасці. Гэта сведчыць аб рэчаіснасці, калі ўніверсальныя прынцыпы павінны быць уключаны ў кантэкст мясцовай культуры і сітуацыі. І гэта ключавы момант: ёсць універсальныя прынцыпы, і ў гэтым ёсць форма аднастайнасці, але гэтыя прынцыпы павінны быць увасоблены ў мясцовых кантэкстах», — сказаў аўстралійскі іерарх.

Абноўлена 21.04.2023 13:39
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа