29 сакавіка Святы Айцец Папа Францішак быў шпіталізаваны ў рымскую клініку імя Агасціно Джэмэллі.
Пра гэта са спасылкай на кіраўніка прэс-службы Святога Пасаду Матэо Бруні паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
«У апошнія дні Папа Францішак скардзіўся на некаторыя цяжкасці з дыханнем, і сёння ў другой палове дня ён скіраваўся ў шпіталь імя Агасціно Джэмэллі, каб прайсці запланаванае медыцынскае абследаванне.
Вынікі паказалі наяўнасць рэспіраторнай інфекцыі (выключаючы заражэнне COVID-19), што патрабуе неабходнага стацыянарнага лячэння на працягу некалькіх дзён», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Святога Пасаду.
Матэо Бруні зазначыў, што Папа быў «крануты мноствам атрыманых паведамленняў і выказвае ўдзячнасць за духоўную блізкасць і малітвы».