Пошук

08.03.2023 17:57   Vatican News
Фота Vatican Media

Напрыканцы агульнай аўдыенцыі, якая 8 сакавіка прайшла на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, Папа Францішак запэўніў жанчын у сваёй малітве.

Пра гэта паведаміла Белдаруская рэдакцыя парталу Vatican News.

«У Міжнародны жаночы дзень я памятаю пра ўсіх жанчын. Дзякую ім за прыхільнасць да пабудовы больш гуманнага грамадства дзякуючы іх здольнасці ўспрымаць рэчаіснасць творчым поглядам і пяшчотным сэрцам. Гэта выключна жаночы прывілей. Удзяляю адмысловае благаслаўленне ўсім жанчынам, прысутным на плошчы святога Пятра. Давайце падорым апладысменты жанчынам, яны гэтага заслугоўваюць», — сказаў Святы Айцец.

Абноўлена 08.03.2023 20:04
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа