Пошук

17.01.2023 13:33   Паводле: Vatican News / Фота: з архіву Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў

16 студзеня арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці афіцыйна распачаў сваё служэнне на пасадзе Прэфекта Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у рымскім Палаццо дэі Конвэртэндзі, дзе месціцца Дыкастэрыя, новага кіраўніка прывіталі арцыбіскуп сакратар Джорджо Дэмэтрыё Галара і падсакратар ксёндз Флавіё Пачэ, з якімі арцыбіскуп Гуджэроцці каротка паразмаўляў перад тым, як перайсці ў залу пасяджэнняў, дзе сустрэўся з супрацоўнікамі.

Потым у Зале гонару ў прысутнасці прадстаўнікоў Патрыярхаў і Вярхоўных архіепіскапаў пры Святым Пасадзе, рэктараў Усходніх калегіюмаў, генеральных і рэгіянальных настаяцеляў мужчынскіх і жаночых ордэнаў усходняга абраду, прысутных у Рыме, рэктара Папскага ўсходняга інстытута і кансультантаў дыкастэрый быў праспяваны гімн Духу Святому Veni Creator Spiritus і зачытаны ліст Святога Айца з прызначэннем арцыбіскупа Гуджэроцці на пасаду.

Пасля гэтага новы прэфект прамовіў вызнанне веры і даў прысягу на вернасць, а потым скіраваў словы прывітання да прысутных, выказаўшы перадусім удзячнасць і сыноўнюю адданасць Святому Айцу.

Напрыканцы, пасля благаслаўлення, якое суправаджалася спевам марыйнай антыфоны Alma Redemptoris Mater, новы Прэфект асабіста прывітаў прысутныя дэлегацыі.

Як нагадвае Vatican News, Папа Францішак прызначыў арцыбіскупа Гуджэроцці Прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў 21 лістапада мінулага года. З 2020 года ён быў Апостальскім нунцыем у Вялікабрытаніі.

Іерарх добра ведае спецыфіку свайго цяперашняга служэння, бо раней, з 1985 года, працаваў у Кангрэгацыі па справах Усходніх Касцёлаў.

Таксама яго дыпламатычная дзейнасць была звязана з рэгіёнамі, дзе прысутнічаюць вернікі ўсходніх абрадаў: з 2001 года ён быў Апостальскім нунцыем у Арменіі і Грузіі, у 2011–2015 гадах — у Беларусі, а потым, на працягу амаль пяці гадоў, узначальваў папскую дыпламатычную місію ва Украіне.

 

Абноўлена 17.01.2023 13:37
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця