Пошук

11.01.2023 14:44   Vatican News
Фота: Daniel Ibanez / CNA

Святы Айцец правёў некалькі хвілін у малітве за мір ва Украіне перад копіяй іконы Маці Божай Жыровіцкай, якая падчас агульнай аўдыенцыі 11 студзеня была выстаўлена ў ватыканскай Зале Паўла VI.

Пра гэта паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.

«Не будзем забываць пра змучаную Украіну, якая заўсёды ў нашых сэрцах; выкажам гэтаму народу, які перажывае жорсткія пакуты, нашую любоў, нашую блізкасць і нашую малітву.

А зараз я правяду некалькі хвілін у цішыні, молячыся за гэтую дарагую краіну і за мір, перад іконай Багародзіцы Народа, якая ўшаноўваецца ў Беларусі. Запрашаю вас духоўна далучыцца да маёй малітвы», — сказаў Папа Францішак.

Пасля гэтага Святы Айцец падышоў да копіі іконы Маці Божай Жыровіцкай, якую беларускія грэка-католікі ўшаноўваюць як Валадарку Беларускага Народа. Гэты абраз — першая каранаваная папскімі каронамі ікона Багародзіцы на тэрыторыі сучаснай Беларусі — дарагі таксама ўкраінскім вернікам. Яе копія у выглядзе фрэскі змешчана ў рымскім касцёле святога Сяргея і Вакха, катэдральным саборы Апостальскага экзархата для ўкраінскіх грэка-католікаў у Італіі.

Абноўлена 12.01.2023 12:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.