Касцёл з пашанай і ўдзячнасцю ўспамінае Папу эмэрыта Бэнэдыкта XVI, які адышоў у вечнасць 31 снежня.
Бэнэдыкт XVI быў абраны на пасад святога Пятра 19 красавіка 2005 года пасля амаль 27-гадовага пантыфікату Яна Паўла ІІ.
Тэолаг і навуковец Ёзаф Ратцынгер ніколі не імкнуўся засланіць сабой свайго папярэдніка. Калі выбар Калегіі кардыналаў выпаў на яго, ён з гатоўнасцю і пакорай прыняў новую місію: пагадзіўся быць «малым Папам пасля вялікага», «сціплым работнікам у вінаградніку Пана», аб чым заявіў адразу пасля абрання.
Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News апублікавала шэраг матэрыялаў, прысвечаных жыццю і служэнню Бэнэдыкта XVI.