16 снежня прэс-служба Святога Пасаду правядзе прэзентацыю паслання Папы Францішка на 56-ы Сусветны дзень міру, які адзначаць 1 студзеня 2023 года.
Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, тэма сёлетняга папаскага паслання на Дзень міру:
«Ніхто не можа выратаваць сябе ў адзіночку. Адштурхнуцца ад COVID-19 і разам пайсці шляхамі міру».
Сваімі думкамі пасля прачытання тэксту падзеляцца прэфект Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека кардынал Майкл Чэрны, сакратар гэтай жа Дыкастэрыі сястра Алясандра Смерылі і галоўны эканаміст ФАО Максімо Тарэра.
Сімонэ Крысцікі, аўтар песень, пісьменнік, тэатральны рэжысёр і акцёр, выканае твор са свайго музычнага рэпертуару.
Сустрэча з журналістамі будзе транслявацца ў прамым эфіры на Youtube-канале парталу Vatican News.