4 кастрычніка адбылася сустрэча прэзідыюма Канферэнцыі Біскупаў Германіі з кіраўніцтвам Сіноду Біскупаў.
Пра гэта са спасылкай на Twitter-акаўнт Генеральнага сакратарыята Сіноду Біскупаў паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News.
Адзначаецца, што сустрэча, якая праходзіла ў сардэчнай атмасферы, стала магчымасцю прадставіць Дакумент для кантынентальнага этапу сінадальнага працэсу, распрацаваны мінулымі тыднямі ў італьянскім Фраскаці.
На далучаным здымку побач з Генеральным сакратаром Сіноду Біскупаў, кардыналам Марыё Грэкам і падсакратарамі біскупам Луісам Марынам дэ Сан-Марцін і сястрой Наталі Бэкар можна ўбачыць старшыню нямецкага епіскапату біскупа Георга Бэтцінга, віцэ-старшыню біскупа Франца-Ёзэфа Бодэ, а таксама генеральнага сакратара доктар Бэатэ Гілес.