Пошук

26.07.2022 17:27   Vatican News
Вежа Мікалая V — сядзіба ватыканскага банка. Фота: corriereobjects.it

У Ватыкане завяршыўся судовы працэс над былым кіраўніком Інстытута рэлігійных спраў (ватыканскім банкам) Анджэло Калоя і яго саўдзельнікамі Габрыэле Ліудза і яго сынам Ламбэрто Ліудза.

Як паведаміла 23 ліпеня Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, Апеляцыйны суд Дзяржавы Ватыкан з некаторымі зменамі, якія датычацца тэрмінаў пазбаўлення волі, пацвердзіў рашэнне суду першай інстанцыі, якое было вынесена ў студзені 2021 года: цяпер прысуд не падлягае адмене.

Падсудныя былі прызнаны вінаватымі ў фінансавых махінацыях, здзейсненых у перыяд з 2001 па 2008 год: крадзяжы дзяржаўных сродкаў, адмыванні і прысвойванні буйной сумы грошай.

Анджэло Калоя і яго 98-гадовы адвакат Габрыэле Ліудза былі асуджаны на 8 гадоў і 6 месяцаў турэмнага зняволення. Яны павінны таксама выплаціць штраф у памеры 12,5 тысяч еўра. Сын адваката Ламбэрто Ліудза быў асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы і павінен выплаціць штраф у памеры 8 тысяч еўра. Суд прыняў рашэнне таксама аб канфіскацыі ў падсудных сумы, ужо замарожанай на іх рахунках, а таксама кампенсацыі шкоды, нанесенай Інстытуту рэлігійных спраў.

Паводле следства, асуджаныя ажыццяўлялі фінансавыя махінацыі падчас продажу нерухомасці ў Рыме і іншых гарадах. Такім чынам завяршыўся шматгадовы працэс, распачаты яшчэ ў 2014 годзе, у якім упершыню былі ўжыты нормы па барацьбе з фінансавымі злачынствамі, што прывялі ватыканскае заканадаўства ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі.

Абноўлена 26.07.2022 17:30
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця