Пошук

30.05.2022 17:32   Vatican News
Ілюстрацыйная выява: famigliacristiana.it

Пасля малітвы Regina cæli, якую ў нядзелю 29 мая Папа Францішак правёў з акна Апостальскага палаца для сабраных на плошчы Святога Пятра вернікаў, Святы Айцец назваў імёны новых кардыналаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, на кансісторыі, які Пантыфік анансаваў на 27 жніўня, кардынальскую годнасць атрымаюць прэфект Кангрэгацыі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў арцыбіскуп Артур Рошэ, прэфект Кангрэгацыі па справах духавенства арцыбіскуп Лазарус Ю Хын Сік, старшыня Папскай камісіі па справах Дзяржавы Ватыкан арцыбіскуп Фэрнандо Вэргес Альсага, арцыбіскуп Марсэльскі Жан-Марк Авэлін; пастыр дыяцэзіі Эквулабія ў Нігерыі біскуп Пітэр Окпалеке, арцыбіскуп бразільскага Манаўса Леанардо Ульрых Штайнэр, пастыр Гоа і Дамана ў Індыі арцыбіскуп Філіпэ Нэры Антоніу Себасцьян ду Разарыа Феран, біскуп Сан-Дыега ў ЗША Робэрт Макэлрой, пастыр дыяцэзіі Дылі ва Усходнім Тыморы біскуп Вірджыліу ду Карму да Сілва, біскуп Оскар Кантоні, які ўзначальвае італьянскую дыяцэзію Кома, арцыбіскуп індыйскага Хайдарабада Антоні Пула, Мітрапаліт Бразіліа Паўлу Сэзар Кошта, біскуп Ва ў Гане Рычард Куіа Баавобр Афр; арцыбіскуп Сінгапура Уільям Го Сэнг Чэ, Мітрапаліт Асунсьёна ў Парагваі арцыбіскуп Адальбэрто Марцінэс Флорэс, Апостальскі прэфект Улан-Батара ў Манголіі Джорджо Марэнга.

Акрамя таго, у склад Калегіі кардыналаў увойдуць іншыя прадстаўнікі духавенства. Гэта арцыбіскуп эмерыт Картахены ў Калумбіі Хорхэ Энрыкэ Хімэнэс Карвахаль, арцыбіскуп эмерыт бельгійскага Гента Лукас Ван Луй, арцыбіскуп эмерыт італьянскага Кальяры Арыго Мільё; езуіт Джанфранко Гірланда, канонік Капітула базылікі святога Пятра ксёндз Фартунато Фрэза.

Папа Францішак заклікаў вернікаў маліцца за новых кардыналаў, каб яны аддана дапамагалі яму несці служэнне Наступніка святога Пятра на карысць Божага народа.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа