Пошук

27.05.2022 10:31   Vatican News
Фігура Каралевы супакою ў рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ / Flickr

У канцы мая, месяца, асаблівым чынам прысвечанага ў Касцёле Найсвяцейшай Панне Марыі, Папа Францішак будзе маліцца ў інтэнцыі міру, а таксама за тых, хто пакутуе ад канфлікту ва Украіне і іншых ваенных канфліктаў.

Як паведаміла Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, 31 мая а 18-й гадзіне (па цэнтральнаеўрапейскім часе) Святы Айцец узначаліць малітву на Ружанцы перад фігурай Марыі Каралевы супакою (Regina pacis) ў рымскай базыліцы святой Марыі Вялікай (Санта-Марыя-Маджорэ).

Да набажэнства праз тэлемост далучацца шматлікія санктуарыі ва ўсім свеце, у тым ліку і ў тых краінах, дзе ідуць войны або існуе палітычная нестабільнасць.

У рымскай базыліцы разам з Папам Ружанец будуць маліцца ўкраінскія сям’і, людзі, звязаныя з ахвярамі вайны, вайсковыя капэланы, дзеці і падлеткі, якія прынялі Першую святую Камунію і канфірмацыю, скаўты.

Фігура Марыі Каралевы супакою была ўсталявана па ініцыятыве Бэнэдыкта XV, каб прасіць Найсвяцейшую Панну аб спыненні Першай сусветнай вайны.

Абноўлена 27.05.2022 10:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця