Пошук

19.05.2022 17:29   Vatican News
Ілюстрацыйнае фота: Cathopic.com

Папа Францішак упаўнаважыў Кангрэгацыю інстытутаў кансэкраванага жыцця і таварыстваў апостальскага жыцця ў асобных выпадках давяраць пасаду вышэйшага настаяцеля братам, якія не з’яўляюцца святарамі.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, дакумент, выдадзены па просьбе Святога Айца (Rescriptum ex audientia), прадугледжвае магчымасць дыспенсы ад існуючых палажэнняў Кананічнага права.

Цяпер у асобных выпадках на пасаду вышэйшага настаяцеля ў інстытуце кансэкраванага жыцця або таварыстве апостальскага жыцця могуць прызначацца законныя браты, якія не маюць святарскага пасвячэння.

Кожнае такое прызначаэнне павінна быць зацверджана профільнай Кангрэгацыяй.

Законнік, які не з’яўляецца святаром, таксама можа быць вылучаны на пасаду мясцовага настаяцеля. Для гэтага будзе патрэбна рашэнне вышэйшага настаяцеля і згода яго рады.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця