25 лютага ў першай палове дня Папа Францішак здзейсніў незапланаваны візіт у пасольства Расійскай Федэрацыі пры Святым Пасадзе.
Пра гэта са спасылкай на аргентынскае інфармацыйнае агенцтва Télama паведамляе КАІ.
Дыпламатычная місія Расіі пры Ватыкане знаходзіцца ў Рыме на вія дэлля Канчыльяц’ёнэ.
Інфармацыю пра візіт Святога Айца ў расійскае пасольства пацвердзіла таксама прэс-служба Святога Пасаду, адзначыўшы, што такім чынам Папа Францішак выказаў сваю занепакоенасць з прычыны вайны.
Візіт працягваўся каля паўгадзіны. Пантыфіка прыняў пасол Расіі пры Святым Пасадзе Аляксандр Аўдзееў.
Па меркаванні, выказаным некаторымі экспертамі, Святы Айцец зрабіў спробу прапанаваць пасрэдніцтва ў вырашэнні канфлікту паміж Расіяй і іншымі краінамі, звязаным з расйскім уварваннем ва Украіну. Ёсць непацверджаныя меркаванні, што цяпер Папа Францішак можа сустрэцца з паслом Украіны пры Святым Пасадзе.