Пошук

18.01.2022 16:10   Паводле: Vatican News
Фота: Caritas Беларусь

Ватыканская Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 18 студзеня распаўсюдзіла інфармацыю аб рашэнні Папы Францішка фінансава дапамагчы мігрантам на беларуска-польскай граніцы.

Як паведамляе Беларуская рэдакцыя парталу Vatican News, у афіцыйнай заяве Дыкастэрыі гаворыцца, што Святы Айцец вырашыў накіраваць унёсак у памеры 100 тысяч еўра на карысць груп мігрантаў, якія апынуліся паміж Польшчай і Беларуссю, а таксама ў дапамогу Caritas Польшча для вырашэння надзвычайнай міграцыйнай сітуацыі на граніцы паміж дзвюмя краінамі.

Святы Айцец вырашыў таксама накіраваць першы ўнёсак у памеры 100 тысяч еўра на дапамогу насельніцтву Філіпін пасля тайфуну, які закрануў, паводле крыніц Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, каля 8 мільёнаў чалавек у 11 рэгіёнах краіны.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа